Святар Уладзіслаў Багамольнікаў стаў шырока вядомы беларусам тым, што адпяваў забітага Рамана Бандарэнку, а таксама трымаў галадоўку салідарнасці з палітвязнем Ігарам Лосікам. Багамольнікава 100 дзён катавалі на Акрэсціна, а потым завялі супраць яго крымінальную справу. Усё гэта адбываецца пры маўклівай згодзе БПЦ.

Аляксандр Шрамко лічыць, што на катаванне Багамольнікава ёсць указанне зверху.

«Гэта знакавая фігура. Гэта можа нават нейкае настаўленне для святароў, усіх царкоўных людзей, каб яны ведалі сваё месца. Невыпадкова выбралі чалавека з нязломнай воляй, чалавека паважанага», — гаворыць Шрамко.

На пытанне, чаму царква не рэагуе на гэта, святар адказаў, што БПЦ ужо стала часткай дзяржаўнай сістэмы.

«З моманту, калі быў пастаўлены мітрапалітам Веніямін на чале Царквы, Царква страціла сваю субʼектнасць. Яна стала прыдаткам дзяржавы. Яна і раней была ў сімбіёзе з дзяржавай, але ўсё ж такі захоўвала субʼектнасць, рабіла нейкія крокі, не ўзгодненыя з уладаю. Мітрапаліт Павел малебны ладзіў, хадзіў у бальніцу, наведваў збітых людзей [падчас пратэстаў 2020 года].

Пасля таго, як перафарматавалі Беларускую Праваслаўную Царкву цалкам пад дыктатара і быў пастаўлены чалавек «свой» для гэтага дыктатара, Царква фактычна стала падраздзяленнем дзяржавы.

І калі хтосьці ў гэтым падраздзяленні дзяржавы паказвае свой твар, сваю нязгоду з сістэмай, то гэта рашэнне нашмат больш [жорсткае], чым калі б гэта быў чалавек не з сістэмы», — гаворыць святар.

Шрамко прыводзіць у якасці прыкладу пераслед сілавікоў, суддзяў, якія выйшлі з сістэмы пасля пратэстаў 2020 года і якіх «асабліва імкнуцца пакараць дзеля навучання ўсіх астатніх».

Святар мяркуе, што так цяпер разглядаюць і айца Уладзіслава, што «ён здраднік для іх, здраднік сістэмы».

Чытайце таксама:

«Калі царква адмаўляецца падтрымліваць людзей у турмах, яна адварочваецца ад Хрыста». Шчырае інтэрв'ю з айцом Аляксандрам Шрамко

Клас
15
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
11
Абуральна
40