Здымак ілюстрацыйны. Фота: БелТА

Здымак ілюстрацыйны. Фота: БелТА

У асноўныя дні беларускую або рускую мову (на выбар) будуць здаваць 14 мая.

Здача другога прадмета прызначаная на 21 мая. На выбар прапануюцца фізіка, матэматыка, хімія, біялогія, замежная мова (англійская, нямецкая, іспанская, французская, кітайская), гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя (найноўшы час), геаграфія і грамадазнаўства.

Прадугледжаныя таксама рэзервовыя дні і іншыя тэрміны для тых, хто не змог прыняць удзел у цэнтралізаваным экзамене па ўважлівай прычыне ва ўстаноўленыя даты.

Для гэтага вызначаныя даты: 23 мая — беларуская мова, руская мова; 25 мая — прадмет па выбары.

Іншыя тэрміны: у ліпені падчас рэзервовых дзён для цэнтралізаванага экзамену; 21 жніўня — беларуская мова або руская мова; 23 жніўня — прадмет па выбары.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0