Фота: Джэйсан Катшоу / Армія ЗША

Фота: Джэйсан Катшоу / Армія ЗША

Адзначаецца, што рашэнне павінна атрымаць згоду кіраўніка Пентагона Лойда Осціна, пасля чаго будзе накіравана на подпіс прэзідэнту ЗША Джо Байдэну. Па словах крыніц тэлеканала, чакаецца, што рашэнне будзе ўхваленае.

Крыніцы CNN адзначаюць, што ЗРК будуць адпраўленыя ва Украіну праз некалькі дзён пасля прыняцця рашэння, а ўкраінскія вайскоўцы пройдуць падрыхтоўку па іх выкарыстанні на базе ў Германіі.

Яшчэ зусім нядаўна, у канцы лістапада, афіцыйны прадстаўнік Мінабароны ЗША каментаваў паведамленні аб тым, што Вашынгтон разглядае магчымасць адпраўкі ва Украіну сучасных супрацьракетных сістэм «Пэтрыёт». Паводле яго слоў, хоць дыскусіі аб гэтым вяліся, тады такая перадача яшчэ не планавалася.

Чытайце таксама:

Пентагон: У ЗША пакуль няма планаў даць Украіне комплексы «Пэтрыёт»

Клас
28
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1