Злева — цяперашняя жонка Бруса Эма. Побач з ёй першая жонка акцёра Дэмі. Справа ад Уіліса — трое яго старэйшых дачок ад шлюбу з Мур: Скаут, Талула і Румер. Двое малодшых, Іўлін і Мейбл, — дочкі Бруса і Эмы.

Злева — цяперашняя жонка Бруса Эма. Побач з ёй першая жонка акцёра Дэмі. Справа ад Уіліса — трое яго старэйшых дачок ад шлюбу з Мур: Скаут, Талула і Румер. Двое малодшых, Іўлін і Мейбл, — дочкі Бруса і Эмы.

«Мы — сям'я. Набіраемся каляднага духу», — напісала яна.

Як вядома, з-за хваробы, якая можа выклікаць парушэнне кагнітыўных навыкаў, у прыватнасці, маўлення і разумення маўлення, акцёру прыйшлося спыніць кар'еру.

Эма і Брус разам ужо больш за 13 гадоў

Эма і Брус разам ужо больш за 13 гадоў

Цяпер жа некаторыя СМІ паведамляюць, што стан «моцнага арэшка» ўсё пагаршаецца. Маўляў, хвароба прагрэсуе, таму сям'я стараецца праводзіць з ім кожную хвіліну.

«Дэмі пастаянна ў кантакце з Брусам і Эмай. Яна выкарыстоўвае кожную магчымасць правесці час з ім. Калі яна фізічна не побач, то тэлефануе, каб Брус чуў яе голас», — сказаў інсайдар выданню Radar Online.

«Яны ведаюць, што ён не будзе побач вечна. Таму выкарыстоўваюць кожны момант… Бываюць дні, калі праблісквае стан «старога Бруса». Але гэтыя моманты здараюцца нячаста. Выглядае так, быццам ён выслізгвае ад іх і аддаляецца. Гэта разбівае ім сэрца», — дадаў інсайдар.

Клас
42
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
8
Сумна
149
Абуральна
18