Shaman. Скрын відэа

Shaman. Скрын відэа

Яна кажа, што на расійскі музычны рынак паўплываў сыход заходніх музычных кампаній, блакаванне Тыктока. Як па тэхнічных, так і па ідэалагічных прычынах манаполія на трансляцыю музыкі перайшла да дзяржавы. Прапагандысцкай музыкі стала шмат.

Усю музыку прапаганды крытык дзеліць на дзве, як яна кажа, абсалютна нераўнацэнныя па колькасці і якасці часткі: «Гэта Shaman — і ўсе астатнія».

Па словах Ганны, калі вы не падзяляеце каштоўнасцяў прапагандыстаў, то хочацца сказаць, што прапагандысцкая музыка дрэнная.

«Але на самай справе паняцці добрае, дрэннае, жудаснае, неймавернае да музыкі прыдатныя, але зусім не ў ідэалагічных рамках. Трэба глядзець, як яна зроблена».

Ёсць розныя прафесійныя дэталі, якія складваюцца ў карціну, і ў выніку атрымліваецца добрая музыка, у сэнсе, добра зробленая.

«Зыходзячы з гэтага, я магу з поўнай упэўненасцю сказаць, што песні Shaman — гэта добрая музыка, яна сапраўды выдатна зроблена».

Кліп Shaman'а на песню «Я рускі» паглядзелі 20 млн разоў. Многія, магчыма, прыйшлі паглядзець арыгінал пасля пародыі Аляксандра Гудкова «Я вузкі» (5,5 млн праглядаў).

Ганна кажа, што не варта ёрнічаць або абясцэньваць арыгінал: «Гэтая песня зроблена па-еўрапейску, нічога ў ёй няма фальклорнага, нічога ў ёй няма блатнога, акорды ў ёй гучаць з пэўнай драматургіяй».

Яна распавядае, што на слухача акорды, рытмы і ўсё, што застаецца на фоне, дзейнічаюць мацней, чым голас, аранжыроўка, словы і павароты мелодыі.

«Гэта вельмі моцны падсвядомы ўплыў. Гэта гераічная гісторыя, не такая духаўздымальная, як, скажам, маршы савецкага тыпу. Гэта менавіта еўрапейская духаўздымальная гісторыя. Магу лёгка ўявіць сабе любую песню з ангельскай тэкстам на такія акорды ў нулявыя», — тлумачыць Віленская поспех песні «Я рускі».

Паводле яе, з пункту гледжання музычнай тэорыі, ніякіх прэтэнзій да гэтай музыкі няма. Як добра зробленая, яна добра вырашае сваю задачу — «падарыць адчуванне пераадолення, геройства, яна поўная высакароднасці і моцы».

Песня Shaman «Устанем» яшчэ больш папулярная, чым песня «Я рускі».

«Гэта такая італьянская эстрада, якая вырасла з італьянскай арыі, у якой ёсць пэўная форма, мелодыя; калі нотамі прапісаць, проста ўбачыце, што яна кожны раз дасягае нейкага патрэбнага, яшчэ аднаго парога. Яна напісана ў рэ міноры, гэта танальнасць, лёгкая для выканання на гітары, я думаю, што гэта ўлічвалася пры выпуску песні, таму што гэтую песню адносна лёгка сыграць самому. Рэ мінор — гэта такая народная тэма», — кажа крытык.

Песня напісана ў страфічнай форме, там няма куплета і прыпеву. Гэта гісторыя пра спружыну, якая раскручваецца ў мелодыі і ў форме.

«Гэта не можа не працаваць. Да гэтай песні можна напісаць любыя словы, і ў момант той самай кульмінацыі мы будзем адчуваць нешта правільнае. Хочаце, напішыце такія словы, хочаце — такія. Хочаце, гэта будзе праваенная песня, хочаце — антываенная. Любыя словы запамінаюцца ўжо пасля таго, як песня пранікла ў душу. І вось гэтая песня ў душу пранікае», — гаворыць Віленская.

Паводле крытыка, калі песня добра зробленая, яна трапляе ў нашы тыя самыя першабытныя эмацыйныя рэакцыі, якія ёсць ва ўсіх абсалютна, і мы адчуваем высакароднасць, падʼём і што праўда — на тваім баку. На людзей, якія не вераць у прапаганду, музыка працуе гэтак сама.

«Але другая частка твораў, не першабытная, эмацыйная, а інтэлектуальная, уваходзіць з першай у катэгарычную супярэчнасць. Гэта даказвае яшчэ раз, што прапаганда — гэта вельмі моцны інструмент, і ён у рэчаіснасці працуе на ўсіх аднолькава. Слоўная прапаганда, можа, і не, але музычная — сапраўды так.

То-бок, гэта песня кранае па-рознаму адносна ўсіх, але адрозненне паміж чалавекам, які верыць прапагандзе і які не верыць, у высілку волі, якую ён прыкладае, каб гэтай прапагандзе не верыць.

Яна працуе, яна кранае, гэта такія прыемныя пачуцці, але пры гэтым ты не дазваляеш сабе, ты разумееш рацыянальна, ты ідзеш за сваімі каштоўнасцямі, і гэта дазваляе табе ўтрымацца і падвергнуць крытыцы заклік да першабытнай эмоцыі, які, відавочна, ёсць. А ў музыцы гэты заклік адбываецца значна прасцей, чым словамі».

Віленская кажа, што ў прапаганды шмат інструментаў, але музыка — гэта той, які працуе проста на падсвядомасць. Гэта ўніверсальная мова.

Крытык распавядае, што паспрабавала прааналізаваць украінскую ваенную музыку, і ёй гэта не ўдалося. Украінская музыка апынулася занадта разнастайная для аналізу, гэта працэс сапраўднага жыцця, дзе асноўным сваім суддзёй музыка мае слухача, а не дзяржаву.

«Музыка зробленая вельмі па-рознаму, у гэтым яе сіла, і таму яна больш папулярная, мне здаецца», — кажа крытык.

Чытайце таксама:

«Зыбіцкая — прыклад дзікунства». Гутарка з пераможцам Гедройця Сяргеем Абламейкам

На коміка Аляксандра Гудкова ў Расіі просяць завесці крыміналку за пародыю на песню «Я — рускі»

Акцёр Гасцюхін разарваў адносіны з блізкімі сваячкамі. Ён за Расію і Пуціна, а яны супраць

Клас
9
Панылы сорам
12
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
16