Міхаіл Радыгін — былы паліцэйскі з Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі, у жніўні 2022 года заключыў кантракт з расійскай арміяй, каб «проста кавалачак да пенсіі дабіць». Яго накіравалі ў Харкаўскую вобласць, там ён амаль адразу быў паранены і трапіў у палон.

«Не білі, нармальнае стаўленне было», — кажа ён.

Ва ўкраінскім палоне яму абвясцілі, дзе ён знаходзіцца — у Харкаўскім СІЗА. З Харкава перавезлі ў Кіеў, адтуль — пад Львоў у лагер «на абмен».

Кармілі тры разы. Распарадак армейскі. Інструменты пакарання — прысяданні і адцісканні. Вывучылі ўкраінскі гімн, «пра Бандэру песню», але найбольш яму спадабалася песня Сафіі Ратару «Червона рута».

Да палонных прыязджалі замежныя журналісты, цікавіліся харчаваннем, умовамі ўтрымання, матывамі ўдзелу ў вайне. Камеры знаходзіліся пад наглядам анлайн-назірання, каб правы палонных не парушаліся.

«Яны еўрапейцы. У іх там канвенцыя гэтая Жэнеўская працуе, яны нам яе зачытвалі, нашы правы, усё гэта поўнасцю», — распавёў Радыгін.

Пасля вяртання з палону ён правёў дадатковыя тры тыдні ў закрытай вайсковай часці ў Маскве — увесь гэты час яго дапытвалі.

Клас
92
Панылы сорам
8
Ха-ха
20
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
4