«За» выключэнне расіян і беларусаў прагаласавалі 72% удзельнікаў арганізацыі.

Прадстаўнікі Кітая, Індыі, Манголіі, Ірана, Арменіі і Казахстана, праўда, прасілі не прыпыняць сяброўства Расіі, называючы яе «важным фінансавым спонсарам арганізацыі».

Міжнародны саюз чыгунак (Union internationale des chemins de fer) — сусветная асацыяцыя гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж асноўнымі суб'ектамі міжнароднага чыгуначнага сектара. Саюз заснаваны ў 1922 годзе, штаб-кватэра знаходзіцца ў Парыжы, членамі UIC з'яўляюцца 204 арганізацыі.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1