Што трэба зрабіць

Пакуль нікога яшчэ грамадзянства ў Беларусі не пазбавілі. Але Алесь Міхалевіч тым, хто ў зоне рызыкі, раіць яшчэ да пазбаўлення грамадзянства атрымаць дазвол на жыхарства ў еўрапейскай краіне.

«Калі вас пазбавілі грамадзянства, значыць, у вас ёсць доказы таго, што вас пераследуюць. Бо грамадзянства будуць пазбаўляць таго, хто прызнаны вінаватым у «экстрэмізме». Неабходна звяртацца па статус уцекача ў той краіне, дзе вы знаходзіцеся. Калі вы знаходзіцеся ў недэмакратычнай краіне, варта пераехаць у першую ж дэмакратычную», — раіць Алесь Міхалевіч.

Пры падачы дакументаў на ўцякацтва важна далучыць рашэнне суда аб прызнанні экстрэмістам і чакаць рашэнне аб наданні міжнароднай абароны. Гэтая працэдура можа зацягнуцца на паўгода-год.

«Калі вы прызнаеце, што вы не грамадзянін Беларусі, ва ўсіх анкетах можна пісаць, што вы асоба без грамадзянства. Але я б не прызнаваў гэтага, бо не Лукашэнка мне даваў грамадзянства і не ён яго будзе забіраць», — кажа Алесь Міхалевіч.

Пасля атрымання статуса ўцекача і міжнароднай абароны чалавек атрымлівае, апроч дазволу на жыхарства, дакумент, з якім ён можа падарожнічаць. Пакуль чалавек чакае рашэння аб статусе міжнароднай абароны, выязджаць з краіны падачы дакументаў нельга.

Якія праблемы могуць узнікнуць

Паводле Алеся Міхалевіча, у асобы, якую пазбавілі грамадзянства, могуць узнікнуць праблемы з атрыманнем візы ў Канаду, ЗША, Вялікую Брытанію, Аўстралію. Аднак будуць і перавагі:

«Напрыклад, не будзе патрэбы выходзіць з беларускага грамадзянства, калі чалавек будзе атрымліваць грамадзянства іншай краіны, якая забараняе падвойнае. Не трэба будзе вырашаць нейкія праблемы, звязаныя з Беларуссю», — гаворыць Алесь Міхалевіч.

Таксама не будзе праблемы з падаўжэннем беларускага пашпарта, тэрмін якога скончыўся.

Такія выпадкі, калі чалавека пазбаўлялі грамадзянства пры наяўнасці ў яго толькі аднаго грамадзянства, Алесь Міхалевіч прыгадвае толькі ў СССР і фашысцкай Нямеччыне.

«У Беларусі грамадзянства пазбавілі Паўла Шарамета, але тады Беларусь даказвала наяўнасць у яго расійскага грамадзянства і працы на дзяржаўнай службе ў Расіі. Матэрыялы гэтай справы былі засакрэчаныя», — успамінае Алесь Міхалевіч.

Чытайце таксама:

Кавалеўскі: Мы будзем дабівацца адпаведнага прававога статусу для беларусаў, пазбаўленых рэжымам грамадзянства

Пазбаўляць грамадзянства за экстрэмісцкую дзейнасць. Дэпутаты прынялі ў двух чытаннях законапраект аб грамадзянстве

Клас
9
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
24