Дысклэймер: наш матэрыял не прэтэндуе на сур'ёзнае даследаванне. Белстат, чыёй інфармацыяй мы карысталіся, не дае інфармацыі пра сярэднія цэны на некаторыя прадукты кшталту салёных агуркоў ці кансерваванага гарошку (замест іх узятыя цэны з катэгорыі «кансерваваная гародніна»). Інфармацыя статыстычнага органа абагульненая: не ўлічвае, напрыклад, тлустасць маянэзу, катэгорыю яек і г. д. Таксама не ўлічваліся выдаткі на прыгатаванне — а камунальныя паслугі ў Беларусі не таннеюць.

«Аліўе»

Для разліку цаны салата «Аліўе» мы ўзялі наступны рэцэпт: кансерваваныя агуркі (500 грамаў), гарошак (380 грамаў), бульба (500 грамаў), морква (200 грамаў), курыныя яйкі (4 штукі), вараная каўбаса (300 грамаў), маянэз (200 грамаў), рэпчатая цыбуля (100 грамаў).

«Аліўе» Лістапад 2021 Лістапад 2022 Інфляцыя, %
Кансерваваныя агуркі, 1 кг (порцыя) 6,79 (3,40) 8,15 (4,08) 20,03
Гарошак, 1 кг (порцыя) 6,79 (2,58) 8,15 (3,10) 20,03
Бульба, 1 кг (порцыя) 1,3 (0,65) 0,91 (0,46) -30
Морква, 1 кг (порцыя) 1,25 (0,25) 0,92 (0,18) -26,40
Яйкі, дзясятак (порцыя) 2,63 (1,05) 2,99 (1,20) 13,69
Вараная каўбаса в/г, 1 кг (порцыя) 8,11 (2,43) 9,15 (2,75) 12,82
Маянэз, 1 кг (порцыя) 7,82 (1,56) 9,35 (1,87) 19,57
Рэпчатая цыбуля, 1 кг (порцыя) 1,33 (0,13) 1,3 (0,13) -2,26
Сума за порцыю 12,06 13,77 14,18

Пасля істотнага росту ў мінулым годзе сёлета гародніна патаннела. Астатнія тавары ж звыкла даражэлі, што дало выніковы рост цаны порцыі «Аліўе» на 14 працэнтаў.

Гэта адпавядае гадавой інфляцыі па падліках Нацбанка.

Нагадаем, што летась гэты салат падаражэў на 20%.

«Селядзец пад шубай»

Для ацэнкі кошту «Селядца пад шубай» узялі такі рэцэпт: салёны селядзец (350 грамаў), бульба (400 грамаў), буракі (350 грамаў), морква (200 грамаў), курыныя яйкі (2 штукі), рэпчатая цыбуля (100 грамаў), маянэз (300 грамаў).

«Селядзец пад шубай» Лістапад 2021 Лістапад 2022 Інфляцыя, %
Салёны селядзец, 1 кг (порцыя) 7,45 (2,61) 8,29 (2,90) 11,28
Бульба, 1 кг (порцыя) 1,3 (0,52) 0,91 (0,36) -30
Буракі, 1 кг (порцыя) 1,27 (0,44) 0,85 (0,30) -33,07
Морква, 1 кг (порцыя) 1,25 (0,25) 0,92 (0,18) -26,40
Яйкі, дзясятак (порцыя) 2,63 (0,53) 2,99 (0,60) 13,69
Рэпчатая цыбуля, 1 кг (порцыя) 1,33 (0,13) 1,3 (0,13) -2,26
Маянэз, 1 кг (порцыя) 7,82 (2,35) 9,35 (2,81) 19,57
Сума за порцыю 6,82 7,28 6,74

Летась «Селядзец пад шубай» падаражэў яшчэ больш за «Аліўе» (ажно на 36,4%) за кошт шалёнай інфляцыі на гародніну — буракі, напрыклад, за мінулы год выраслі ў цане амаль удвая.

Сёлета аматары гэтага салата павінны быць задаволеныя — порцыя прыбавіла ўсяго 46 капеек, ці крыху менш за 7 працэнтаў.

Нагадаем, што ў нашых разліках не ўлічаныя выдаткі на прыгатаванне.

Клас
12
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1