Задача

У вас ёсць 11-хвілінны і 7-хвілінны пясочныя гадзіннікі. Трэба адмераць роўна 15 хвілін. Як вы гэта зробіце?

Падказка

Ёсць некалькі спосабаў адмераць 15 хвілін, аднак адзін больш эфектыўны, чым другі. Ці зможаце вы знайсці абодва?

Рашэнне па традыцыі знойдзеце пад фота.

Фота: vecteezy

Фота: vecteezy

Рашэнне

Вось першы спосаб адмераць 15 хвілін.

  • Перавярніце і 11-хвілінны, і 7-хвілінны пясочныя гадзіннікі, каб запусціць абодва.
  • Калі пясок у 7-хвілінным гадзінніку заканчваецца, гэта момант, калі вы пачынаеце адмяраць неабходныя 15 хвілін. Вось чаму.
  • У гэты момант пяску ў 11-хвілінным гадзінніку застаецца роўна на чатыры хвіліны. Такім чынам, ад гэтага моманту і пакуль дасыплецца пясок у 11-хвілінным гадзінніку, а пасля яшчэ адзін пераварот 11-хвіліннага гадзінніка, і вы атрымаеце роўна 15 хвілін.

Але ёсць спосаб яшчэ лепшы за гэты! Рашэнне вышэй патрабуе агулам 22 хвіліны (7 чакаем і потым 15 адмяраем), але можна вымераць 15 хвілін роўна за 15 хвілін, не губляючы часу. 

Другое рашэнне.

  • Перавярніце і 11-хвілінны, і 7-хвілінны пясочныя гадзіннікі, каб запусціць абодва.
  • Калі пясок у 7-хвілінным гадзінніку скончыцца, неадкладна перавярніце яго, каб перазапусціць.
  • Калі скончыцца ў 11-хвілінным, перавярніце 7-хвілінны яшчэ раз, нават калі пясок там яшчэ ёсць.
  • Калі пясок у 7-хвілінным гадзінніку зноў скончыцца, пройдзе роўна 15 хвілін.

Давайце растлумачым другое рашэнне. Вы пераварочваеце іх абодва, і калі пясок скончыцца ў 7-хвілінным — пройдзе роўна 7 хвілін. Вы зноў пераварочваеце 7-хвілінны гадзіннік, каб перазапусціць яго. Затым, праз чатыры хвіліны, пясок заканчваецца ў 11-хвілінным гадзінніку. Такім чынам, агульны час ужо складае 11 хвілін. Гэта таксама азначае, што ў 7-хвілінным гадзінніку засталося 3 хвіліны — і калі вы перавернеце яго ў гэты момант, там застанецца пяску роўна на чатыры хвіліны. Такім чынам, у канцы вы атрымаеце роўна 15 хвілін.

Скарыстайце заашчаджаны час, каб зрабіць нешта добрае: напрыклад, дапамагчы таму, хто ў гэтым мае патрэбу.

Клас
53
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
4