Фота: vokrugsveta.ru

Фота: vokrugsveta.ru

«Пасля 124 гадоў каланіялізму пуэртарыканцы заслугоўваюць справядлівага, празрыстага і дэмакратычнага працэсу для канчатковага вырашэння пытання аб статусе», — напісала ў твітары сааўтар законапраекта Нідзія Веласкес.

Востраў Пуэрта-Рыка з насельніцтвам каля 3,3 млн чалавек і высокім узроўнем беднасці стаў тэрыторыяй ЗША ў 1898 годзе. Цяпер у яго статус «свабодна асацыяванай дзяржавы»: яго жыхары з'яўляюцца грамадзянамі ЗША, але не маюць права голасу ў Кангрэсе, не могуць галасаваць на прэзідэнцкіх выбарах, не плацяць федэральны падаходны падатак.

Актывісты ўжо некалькі дзесяцігоддзяў вядуць кампанію за больш шырокае самавызначэнне Пуэрта-Рыка, уключаючы наданне востраву статусу штата. З 1960-х гадоў па гэтым пытанні было праведзена шэсць рэферэндумаў, але яны не мелі абавязковай сілы. Толькі Кангрэс можа даць статус тэрыторыі штата.

Новы законапраект вызначае ўмовы рэферэндуму, а таксама называе тры патэнцыйныя статусы самакіравання — незалежнасць, уваходжанне ў ЗША ў якасці штата або суверэнітэт са свабоднай асацыяцыяй са Злучанымі Штатамі.

Апошні варыянт дзейнічае ў ціхаакіянскіх астраўных дзяржавах — Федэратыўных Штатах Мікранезіі, Палаў і на Маршалавых астравах.

Калі законапраект будзе прыняты Палатай прадстаўнікоў ЗША, спатрэбіцца яго прыняцце 60 галасамі ў Сенаце і подпіс прэзідэнта Джо Байдэна.

Законапраект атрымаў падтрымку заканадаўцаў ад абедзвюх партый і ад пуэртарыканскіх уладаў. Аднак час падціскае, паколькі заканадаўцам трэба разгледзець масу пытанняў перад сыходам на канікулы ў канцы наступнага тыдня. А новае скліканне Кангрэса, у якім Палата прадстаўнікоў апынецца пад кантролем рэспубліканцаў, будзе прыведзена да прысягі 3 студзеня, і тады любы заканадаўчы працэс трэба будзе пачынаць спачатку.

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
1