Уладзімір Булаўскі

Уладзімір Булаўскі

Раніцай 14 снежня ў Віцебску былі затрыманыя трое асобаў, звязаныя з дзейнасцю гастрапаба ROK’I PUB. Гэта заснавальнікі ўстановы Ілля Кульман і Павел Пятрунін, а таксама нехта Ларкоў, імя і пасада якога пакуль не вядомыя.

Паводле меркаванняў наведнікаў паба, адной з прычын затрымання мог быць нядаўні канцэрт беларускай спявачкі, якая выступае пад псеўданімам Iva Sativa (сапраўднае імя Яна Смаляга, яна жонка былога палітвязня Лявона Халатрана). Але, магчыма, канцэрт быў толькі нагодай для праверкі дзейнасці ўстановы.

Як высветлілася пазней, УДФР распачаў справу за нясплату падаткаў.

Верагодна, што Булаўскага — як арганізатара канцэртнай дзейнасці ў Віцебску — таксама затрымалі ў межах гэтай справы.

Гэта ўжо пятае затрыманне Уладзіміра з 2020 года. Улетку яго затрымлівалі на 30 сутак.

Чытайце таксама:

У Віцебску сёння раніцай адбыліся затрыманні

Чарговы раз затрымалі віцебскага музыку і арт-менеджара Уладзіміра Булаўскага

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3