Фота: luch.official / Instagram

Фота: luch.official / Instagram

«Практыка прадугледжвала наяўнасць замоўцы. Дзякуючы нашай выкладчыцы Вользе Каржаневіч замоўцам выступіў «Прамень». Яна і вяла з перамовы з кампаніяй. Дарэчы, калі вы бачылі гадзіннікі, выпушчаныя «Праменем» да 100-годдзя БДУ, то іх дызайн распрацавала таксама яна.

Што датычыць ідэі, то першапачаткова нас падзялілі па тэмах, мне трапіліся «навагоднія гадзіннікі». Амаль адразу зразумеў, што хачу зрабіць нешта сваё і роднае, таму мой выбар быў зроблены на карысць Калядаў. Выбіраў паміж двума атрыбутамі: казой і каляднай зоркай».

Гадзіннік даступны ў сінім і чырвоным колерах і выкананы ў класічнай форме будзільніка. Кошт — 59 рублёў. Дарэчы, купіць яго можна не толькі ў фірмовых крамах, але і ў інтэрнэт-краме завода з дастаўкай па ўсім свеце.

Чытайце таксама:

Вас тут клічуць на адкрыты анлайн-занятак па беларускай мове

Кватэраздымка: дызайнеры зрабілі лофт для сям'і ў жылым комплексе з відам на Дразды

Клас
5
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0