Новы штраф з'явіўся за «неўказанне ў таварна-транспартнай накладной або таварнай накладной звестак, звязаных з усталяваннем цэн на тавары, у дачыненні да якіх ажыццяўляецца дзяржаўнае рэгуляванне цэн, а таксама ўказанне ў такіх дакументах недакладных звестак, звязаных з усталяваннем цэн на названыя тавары».

Штраф складае да 20 базавых велічынь (цяпер — да 640 рублёў), для ІП ці юрасобы — у памеры да 10% сумы грашовай ацэнкі гаспадарчай аперацыі, указанай у дакументах.

Закон уступіць у сілу праз 10 дзён.

У гэтай рэдакцыі КаАП ёсць штрафы за парушэнні парадку фарміравання цэн з боку ІП ці службовых асоб кампаній, за перавышэнне фіксаваных цэн, цэнавых столяў або гранічных надбавак, за продаж пэўных тавараў (аказанне паслуг) без эканамічных разлікаў, якія пацвярджаюць узровень адпускных цэн, ці за парушэнне парадку рэгістрацыі цэн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2