Па словах суразмоўцы выдання, украінскі бок прапаноўваў, каб Зяленскі па відэасувязі звярнуўся з пасланнем аб міры да заўзятараў на стадыёне перад пачаткам фінальнага матча чэмпіянату свету Аргенціна — Францыя. Крыніца адзначае, што Офіс украінскага лідара быў вельмі здзіўлены адмовай.
«Мы думалі, што ФІФА хоча выкарыстоўваць сваю платформу для дабра», — перадае словы крыніцы CNN.
Паведамляецца, што перамовы паміж Кіевам і кіраўніцтвам спартовай арганізацыі ўсё яшчэ працягваюцца.





