Копіяй ліста з прапановамі беларускіх камуністаў падзяліліся з Reform.by чытачы.

«БССР, з'яўляючыся адной з краін-заснавальніц СССР, унесла велізарны ўклад у Вялікую Перамогу над фашызмам. Дасягненні БССР савецкай эпохі ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, навуцы, развіцці сацыяльнай і культурнай сферы, прымножаныя ў апошнія дзесяцігоддзі, і да цяперашняга часу працягваюць заставацца падмуркам суверэннай беларускай дзяржавы», — адзначаецца ў лісце.

На погляд Кампартыі Беларусі, Год гістарычнай памяці неабходна дапоўніць шэрагам важных мерапрыемстваў.

У прыватнасці, правесці такія кніжныя і мастацкія выставы, як «Дзіўныя калекцыі. Што калекцыянавалі ў СССР»; «Я іншай такой краіны не ведаю» — з дэманстрацыяй лепшых кніг пра савецкіх людзей, марах і здзяйсненнях; «Жывапіс эпохі СССР».

Акрамя гэтых прапаноў, арганізацыя папрасіла звярнуць увагу на наступныя пытанні.

«У сувязі са шматлікімі зваротамі патрыятычных грамадзян», Кампартыя прапануе перайменаваць вуліцу Каліноўскага і прысвоіць ёй імя «аднаго з самых годных грамадзян, якія ўнеслі значны ўклад у станаўленне і развіццё беларускай дзяржавы». Сярод «самых годных грамадзян» — А. Бацян, А. Мазанік, М. Осіпава, І. Філідовіч і, вядома ж, Іосіф Сталін.

Заканчваецца ліст прапановай «разгледзець пытанне ўдзелу камуністаў сталіцы ў выбарчай кампаніі 2024 года на больш дзейнай аснове».

Клас
1
Панылы сорам
15
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
51