Акцыя актыву Чыжоўкі. Фота: тэлеграм-канал «Чыжоўка сем чыжоў»

Акцыя актыву Чыжоўкі. Фота: тэлеграм-канал «Чыжоўка сем чыжоў»

Раён Чыжоўка — адзін з самых актыўных у Мінску. Актыў Чыжоўкі распаўсюджвае самвыд у раёне, выдае газету «Сем чыжоў» і час ад часу праводзіць фотаакцыі з актуальных нагодаў. За гэта яны часта становяцца аб'ектам атакі спецслужбаў.

У відэа ГУБАЗіКа паказаныя брутальныя затрыманні з выбіваннем дзвярэй і маскі-шоу са зброяй. Больш за ўсё дасталася аднаму з мужчын, у якога разбітае вока — імаверна, яго збілі пры затрыманні. Няглядзечы на гэта, мужчына трымаецца годна.

Скрышот: відэа ГУБАЗіКа

Скрышот: відэа ГУБАЗіКа

Таксама паказаны здзек з яшчэ аднаго затрыманага — яго выводзяць з пад'езда ў кайданках, але з усунутым у рукі парасонам бел-чырвона-белага колеру. Але гэта відэа ранейшага затрымання, верагодна, восеньскага. 

У відэа сказана, што была «знішчаная пратэсная група «Рэцэпты закатак і настоек», але на скрыншоце, які дэманструюць сілавікі, бачна, што гэта сапраўды раённая балбаталка не пра палітыку (гэта нам пацвердзіў адзін з удзельнікаў групы).

Скрыншот групы «Рэцэпты закатак і настоек»

Скрыншот групы «Рэцэпты закатак і настоек»

А кульмінацыяй «спецаперацыі» ГУБАЗіКа супраць беларусаў становіцца выкопванне скруткаў з пратэснай сімволікай і атрыбутыкай на дачным участку некага з актывістаў Чыжоўкі. У іх — сцяг, бел-чырвона-белыя стужкі і жураўлікі, а таксама ўлёткі і налепкі.

Вось як пракаментавалі нам гэтую сітуацыю адміністратары суполкі «Чыжоўка сем чыжоў»:

«З нашым ботам, каналам і чатамі ўсё ў парадку. Мы чулі, што ў нашым раёне павялічылася колькасць затрыманняў. Але яна павялічваецца, на жаль, па ўсёй Беларусі. Выглядае так, быццам бяруць выпадковых людзей.

Хутчэй за ўсё, гэтыя затрыманні — частка кампаніі па запалохванні нашага раёна. Чаму абіраюць тых ці іншых людзей, мы не ведаем».

Нядаўна чат і канал «Чыжоўка сем чыжоў» былі прызнаныя экстрэмісцкім фарміраваннем. Звычайна гэта робіцца пасля таго, як затрымліваюць удзельнікаў адкрытых чатаў, каб «навесіць» ім больш цяжкія артыкулы (каментаванне ў «экстрэмісціх фарміраваннях» адвольна трактуецца як садзейнічанне дзейнасці «экстрэмісцкага фарміравання»).

Чытайце яшчэ:

Чарговая аблава, цяпер у Жлобіне: затрымалі не менш за пяць чалавек

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Клас
12
Панылы сорам
9
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
11
Абуральна
84