Алегу Гулаку было 55 гадоў.

Алег Гулак — беларускі юрыст, грамадскі дзеяч і праваабаронца. Старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта. Як грамадскі абаронца ўдзельнічаў у дзясятках судовых спраў, грамадскіх дзеяннях па абароне правоў асобаў, якія сталі ахвярамі парушэння правоў чалавека ў Беларусі.

Нарадзіўся ён у Жылічах на Магілёўшчыне ў сям'і вясковых настаўнікаў. Працоўны шлях пачынаў на заводзе «Камертон» у Пінску, у сярэдзіне 90-х далучыўся да праваабарончага руху.

Меркаванай прычынай смерці калегі называюць адрыў тромба. Таксама ёсць інфармацыя, што нябожчык меў праблемы з сэрцам і чакаў аперацыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?