«На падставе рашэння Нацыянальнай рады па электронных СМІ ануляваць ліцэнзію «Дождя» мы не бачым магчымасці далейшага карыстання памяшканнем, у сувязі з чым дамова арэнды будзе скасаваная і памяшканне неабходна вызваліць у студзені», — заявіў прадстаўнік TV3 Карліс Пазнякоў.
6 снежня Нацыянальная рада па электронных СМІ Латвіі анулявала ліцэнзію на вяшчанне тэлеканала з-за пагрозы нацыянальнай бяспецы і грамадскаму парадку. Скандал вакол «Дождя» ў Латвіі пачаўся з-за выказвання аднаго з вядучых пра расійскіх вайскоўцаў.
Чытайце таксама:
Нечаканы паварот. Латвійскі чыноўнік, які забраў ліцэнзію ў «Дождя», хваліў Пуціна
Дынько: Нам, беларусам, важна глядзець на справу «Дождя» з пазіцыі сваіх нацыянальных інтарэсаў
Delfi.lv: Cкандал з «Дождем» паcтавіў пытанне пра мэтазгоднасць прытулку для апазіцыйных расійскіх СМІ ў Латвіі





