Гэта адбылося каля 03:30 ночы. У выніку здарэння загінулі 6 чалавек, у тым ліку дзіця. 

Супрацоўнікі МНС з вышэйшых паверхаў выратавалі 12 чалавек, з іх 3 дзяцей. Брыгады хуткай медыцынскай дапамогі агледзелі іх. Медыкі шпіталізавалі трох чалавек з папярэднімі дыягназамі: атручэнне прадуктамі гарэння, тэрмаінгаляцыйная траўма, апёкі. 

На месцы працуе следча-аператыўная група УСК па горадзе Мінску і Галоўнага следчага ўпраўлення цэнтральнага апарата і перасоўная крыміналістычная лабараторыя. Апытваюць жыхароў.

Спачатку ў паведамленні Следчага камітэта гаварылася аб тым, што прычынай здарэння стаў выбух газу. Пазней гэтыя словы зніклі.

Акрамя версіі аб выбуху газу, разглядаецца версія, што прычынай пажару стала ўспышка пароў лёгкаўзгаральнай вадкасці. Пра гэта сведчаць знойдзеныя ў адной з кватэр ёмістасці, у якіх, магчыма, захоўвалася гэтая вадкасць.

Бульвар Шаўчэнкі — гэта раён на паўночны захад ад цэнтра Мінска, за Камароўкай і Старажоўкай, забудаваны пераважна хрушчоўкамі.

Гэтае здарэнне адно з самых трагічных у гэтым родзе за гісторыю Беларусі.

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
5
Сумна
72
Абуральна
1