У красавіку 2021 года іх асудзілі да 3 гадоў калоніі за «арганізацыю групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

Пазіцыя абвінавачвання зводзілася да таго, што масавыя пратэсты па ўсёй Беларусі ў 2020 годзе пачаліся ў тым ліку і з-за Пятрухіна і Кабанава, якія дзейнічалі разам з Сяргеем Ціханоўскім, Мікалаем Статкевічам, Паўлам Севярынцам.

Абарона фігурантаў справы назвала ўсе абвінавачванні здагадкамі, прыведзеныя дзяржабвінаваўцам факты — вырванымі з кантэксту і недатычнымі да Пятрухіна і Кабанава і настойвала на спыненні крымінальнага пераследу.

Суд пачаўся 11 лютага. У суд тады журналістаў недзяржаўных СМІ не пусцілі. А Пятрухіна з Кабанавым суддзя ў выніку выдаліла з залы суда. Так што далей на працэс іх не дастаўлялі.

Згодна з абвінаваўчым заключэннем, падсудныя размясцілі на YouTube-канале «Народны рэпарцёр» фатаграфію амапаўца Віталя Аўтушэнкі з абразлівымі каментарамі. Міліцыянта прызналі пацярпелым, ён спрабаваў спагнаць з абвінавачаных 1,5 тысячы рублёў за маральную шкоду.

Фотаздымак сілавіка з'явіўся ў інтэрнэце пасля ягонага ўдзелу ў затрыманні блогера Сяргея Ціханоўскага пад Магілёвам 6 мая. Фота Аўтушэнка ўбачыў на YouTube-канале «Народны рэпарцёр» 8 мая. Ён настойваў на тым, што каментар да фільма дэманізуе яго і абражае яго гонар і годнасць. Аўтушэнка паведаміў суду, што ягоныя суседзі перасталі размаўляць з ягонымі бацькамі пасля з'яўлення фатаграфіі.

Яшчэ адзін пацярпелы — суддзя Брэсцкага абласнога суда Андрэй Лешчанка. Паводле абвінаваўчага прысуду, яго абразіў Сяргей Пятрухін.

label.reaction.like
20
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
1
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
1
label.reaction.anger
2