Акрамя версіі аб выбуху газу, разглядаецца версія, што прычынай пажару стала ўспышка пароў лёгкаўзгаральнай вадкасці. Пра гэта сведчаць знойдзеныя ў адной з кватэр ёмістасці, у якіх, магчыма, захоўвалася гэтая вадкасць.

Следчым камітэтам распачата крымінальная справа.

На месцы здарэння працавала 16 адзінак пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі, больш за 70 ратавальнікаў.

Паведамленне аб пажары паступіла ратавальнікам у 03:35. Пажар быў ліквідаваны ў 04:08.

Загінулі шэсць чалавек, у тым ліку 11-гадовае дзіця. Тры чалавекі ў цяжкім стане шпіталізаваныя.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
6
Абуральна
1