Жыхарам пашкоджаных агнём кватэр абяцаюць дапамогу ў рамонце, адновяць месцы агульнага карыстання, шкленне.

Цяпер на месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Пасля таго, як яна скончыць працу, у пашкоджаны падʼезд дапусцяць спецыялістаў ЖКГ, якія агледзяць памяшканні і вызначаць, што спатрэбіцца для аднаўлення.

Між тым, з ранейшага паведамлення Следчага камітэта пра здарэнне на бульвары Шаўчэнкі выдалілі сцвярджэнне, што прычына здарэння — выбух газу.

МНС паведаміла, што прычынай пажару магла стаць успышка пароў лёгкаўзгаральнай вадкасці. Пра гэта сведчаць знойдзеныя ў адной з кватэр ёмістасці, у якіх, магчыма, захоўвалася гэтая вадкасць.

Сёння ноччу ў доме на бульвары Шаўчэнкі ў Мінску адбыўся пажар. Загінулі шэсць чалавек, у тым ліку 11-гадовае дзіця. Тры чалавекі ў цяжкім стане шпіталізаваныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
7
Абуральна
4