3 жніўня на Зыбіцкай прайшоў вулічны канцэрт спявачкі Мэрыем Герасіменка на тэрасе бара «Банки-бутылки». Яна спявала песню «Обійми» гурта «Океан Эльзи» ў падтрымку Украіны. Спявачку затрымалі і двойчы арыштавалі на 15 сутак.

На наступны дзень пасля канцэрта ў бар прыйшлі праверкі з санстанцыі і МНС. А пазней быў затрыманы ўладальнік бара Андрэй Жук. Пазней стала вядома, што яго арыштавалі на 30 сутак. З таго моманту ён не выйшаў на волю. Акрамя таго, затрымалі і яго жонку Марыю Жук.

Па папярэдняй інфармацыі, Андрэя і Марыю, як і Мэрыем, абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Ужо больш за тры месяцы яны ўтрымліваюцца ў СІЗА-1. Дата суда пакуль не прызначаная.

Адрас для лістоў:

СІЗА-1, Валадарскага, 2, Мінск, 220030

Марыя і Андрэй Жук

Мэрыем Рашыдаўна Герасіменка

«Спачатку зайшла санслужба, пасля МНС, а потым — міліцыя». Затрыманні на Зыбіцкай пасля выканання песні «Акіяна Эльзы» — што вядома?

Кіраўнік бара «Слоікі-Бутэлькі», каля якога спявалі «Обійми», атрымаў 30 сутак

Клас
3
Панылы сорам
6
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
5
Абуральна
70