Актрыса Таранэ Алідусці адкрыта крытыкавала спробы іранскага ўрада здушыць беспарадкі, а ў лістападзе апублікавала ў інстаграме сваю фатаграфію без хіджаба ў знак салідарнасці з пратэстоўцамі. На мінулым тыдні яна апублікавала ў інстаграме пост, у якім асудзіла пакаранне смерцю ўдзельніка антыўрадавых дэманстрацый.

У сваёй публікацыі 38-гадовая жанчына раскрытыкавала міжнародныя арганізацыі за тое, што яны не перашкодзілі пакаранню Махсена Шэкары. 8 снежня яго павесілі, абвінаваціўшы ў нападзе на чальца праўрадавай паўваеннай групоўкі Басідж, а таксама ў перашкодзе руху на адной з вуліц Тэгерана.

«Яго звалі Махсен Шэкары. Кожная міжнародная арганізацыя, якая сочыць за гэтым кровапраліццем і не прымае ніякіх дзеянняў, — ганьба для чалавецтва», — напісала яна.

Паводле публікацыі дзяржаўнага інфармагенцтва IRNA, актрыса была арыштаваная паліцыяй, бо не змагла даць ніякіх «дакументаў, якія пацвярджаюць яе сцвярджэнні».

Акаўнт актрысы, на які падпісана больш за 8 млн чалавек, нядаўна быў выдалены.

38-гадовая Таранэ Алідусці — адна з найбольш паспяховых іранскіх актрыс. Яна выканала адну з галоўных роляў у фільме «Коміваяжор», які атрымаў у 2016 годзе прэмію «Оскар» як найлепшая стужка на замежнай мове.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
13
Абуральна
24