Фота ілюстрацыйнае. Pixabay.com

Фота ілюстрацыйнае. Pixabay.com

Суд вынес прысуд 56-гадовай гараджанцы, якую абвінавачвалі ў наўмысным прычыненні менш цяжкага цялеснага пашкоджання, распавялі «Мінск-Навінам» у пракуратуры Першамайскага раёна.

Жанчына прыйшла да знаёмай, каб высветліць, куды падзеўся адзін з дваровых катоў, якога яна падкормлівала. Паміж жанчынамі здарыўся канфлікт.

Госця паваліла гаспадыню кватэры на канапу і нанесла не менш за чатыры ўдары рукой па твары і целе, а пасля схапіла са стала гаршчок для кветак і збіралася ўдарыць ім прыяцельку па галаве, але тая, на шчасце, змагла прыкрыць яе рукой. Сведкам канфлікту стала маці пацярпелай, якая і выклікала міліцыю. Сваю віну ў зробленым грамадзянка прызнала часткова.

— Абвінавачаная нідзе не працуе, раней да крымінальнай адказнасці не прыцягвалася, — пракаментавала старшы памочнік пракурора Першамайскага раёна Маргарыта Мікулёнак, якая выступала па гэтай крымінальнай справе дзяржаўным абвінаваўцам. — Суд прызнаў яе вінаватай у наўмысным прычыненні менш цяжкага цялеснага пашкоджання і на падставе ч. 1 арт. 149 КК Рэспублікі Беларусь прызначыў пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 1 год без штрафу. Акрамя таго, абвінавачаная павінна выплаціць на карысць пацярпелай 200 рублёў у кошт кампенсацыі маральнай шкоды, а таксама дзяржпошліну ў памеры 96 рублёў у даход дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
7
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
0