Фота: facebook.com/nastakudasawa

Фота: facebook.com/nastakudasawa

Мы скарміліся дарэшты часу хітраму.
Жах шурпатым языком мне вочы ліжа.
Знойдзеш мову — напішы пра тых, хто вытрымаў.
Знойдзеш мову — напішы пра тых, хто выжыў.
Трэба ведаць, што іх вывела, што ззяла ім,
Што давала ім падтрымку і надзею,
Што рабіць, калі я ў глеі ротам зяваю
І ад болю штохвіліны халадзею.

Чытайце таксама:

Наста Кудасава. Нас нажом па зямлі размазала. Верш

Наста Кудасава. Мне лепей мы — звычайныя, жывыя. Верш

Наста Кудасава. Прытуляем да крыла крыло. Верш

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0