Фота: Infograd.by

Фота: Infograd.by

Найбольш пацярпелых на Гомельшчыне. Там зарэгістравана 2310 пацыентаў, з іх 140 шпіталізавана. Галалёдная траўма дыягнаставана ў 2300 пацыентаў, у 10 — холадавая.

У Мінскай вобласці зарэгістравалі 1879 пацярпелых. З іх 140 пацыентаў шпіталізаваныя (за мінулыя суткі 7), астатнія атрымалі амбулаторную дапамогу. Галалёдную траўму атрымалі 1848 пацыентаў, 31 — холадавую.

На Магілёўшчыне зарэгістраваныя 1782 пацыенты. Шпіталізаваныя — 168 чалавек (за мінулыя суткі 5). У 1755 дыягнаставана галалёдная траўма, у 27 — холадавая.

У Віцебскай вобласці зарэгістраваныя 1405 пацыентаў. Шпіталізаваныя 85 (за мінулыя суткі 5), астатнія атрымалі амбулаторную дапамогу. Галалёдная траўма дыягнаставана ў 1380 пацыентаў, у 25 — холадавая.

На Брэстчыне зарэгістравалі 1 336 выпадкаў. 165 пацыентаў шпіталізаваныя (за мінулыя суткі 4), астатнія атрымалі амбулаторную дапамогу. Галалёдную траўму атрымалі 1308 пацыентаў, 28 — холадавую.

У Гродзенскай вобласці зарэгістраваныя 1146 пацыентаў, з іх 167 — шпіталізаваныя (за мінулыя суткі 3). Галалёдная траўма дыягнаставана ў 1130 пацыентаў, у 16 — холадавая.

У Мінску зарэгістраваныя 763 пацярпелых, з іх 81 шпіталізаваныя (за мінулыя суткі 2). У 749 пацярпелых дыягнаставана галалёдная траўма, у 14 — холадавая.

У зімовы перыяд колькасць зваротаў да медыкаў з-за траўмаў павялічваецца ў 2-3 разы. У сувязі з змяненнем умоў надвор'я нагадваем — будзьце асцярожныя!

Мінздароўя называе патэнцыйна траўманебяспечныя месцы ў перыяд галалёду:

— прыступкі пад'ездаў;

— прыступкі падземных пераходаў, у тым ліку метрапалітэна;

— прыпынкі грамадскага транспарту;

— горкі, у тым ліку дзіцячыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
0