Фота: 15min.lt

Фота: 15min.lt

Так EPAM Systems павялічыла штат з 320 да амаль 1500 чалавек, а Wargaming — з 400 да амаль 1000. Значна вырас таксама штат супрацоўнікаў беларускай кампаніі Coherent Solutions.

Прадстаўнік «Інвестуй у Літву» (кампанія дапамагае беларусам перавесці бізнэс у Літву) Эліюс Чывіліс сказаў, што сёлета ў Літву перабраліся кампаніі, якія хацелі як мага хутчэй пазбавіцца сувязяў з Беларуссю.

«Міграцыя сёлета адрознівалася тым, што ў асноўным гэта былі кампаніі, якія хацелі пазбавіцца сувязяў з Беларуссю, закрыць там свае офісы і з'ехаць з краіны», — сказаў Чывіліс.

Па яго словах, хваля «перасялення» прынесла карысць фінансам Літвы. «Ужо цяпер па даных «Содры» мы бачым, што сярэднія заробкі тых, хто перабраўся ў Літву, — у 2,7 раза вышэйшыя, чым у краіне (у Літве сярэдні заробак «на паперы», па даных за трэці квартал, складае 1799 еўра, у ІТ-кампаніях — 4900 еўра). Гэта ўражальныя сумы падаходнага падатку, якія ідуць у бюджэт. Гэта станоўча адбіваецца на дзяржаўных фінансах», — сказаў Чывіліс.

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
0