Спачатку яго асудзілі да 3 гадоў «хатняй хіміі» за «абразу міліцыянта», а праз некалькі тыдняў быў разгледжаны другі эпізод па абразе ўжо трох супрацоўнікаў міліцыі. Шляхам сукупнасці злачынстваў і паглынання пакарання Юрыю прызначылі 3 гады «хіміі». З 26 сакавіка Юрый адбываў тэрмін ў ПУАТ № 21.

Вядома, што супраць яго завялі ўжо трэцюю крымінальную справу паводле арт. 364 КК (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі), арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 391 КК (абраза суддзі). Тыдзень таму палітвязня перавялі ў СІЗА-1. Суд над ім адбудзецца 22 снежня ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Справу будзе разглядаць суддзя Вікторыя Шабуня.

Падтрымайце яго пасылкамі, грашовымі пераводамі і тэлеграмамі: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Юрый Міхайлавіч Палюховіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0