Эрнст Гофман. «Шчаўкунок»

Гэта кніга пра неабходнасць выйсці з адной эпохі, якую Гофман недалюблівае, і крочыць у іншую. З эпохі матэрыялістычнага скепсісу — у свет рамантызму, энтузіязму, у свет містыкі і веры ў цуд, але найперш у свет разумення, што вера, надзея і любоў мацнейшыя за халодныя веды.

Чарльз Дыкенс. «Калядны харал»

Дыкенс піша твор на замову. Яго сябра просіць напісаць трактат, які дапамог бы бедным, трактат, які б дапамог скараціць працоўны дзень. Дыкенс бярэцца за гэта, а потым прапаноўвае лепшае — не сухі трактат, а мастацкі твор, які будзе ў сотні разоў мацнейшы, чым проста добры трактат пра добрыя рэчы. Чарльз Дыкенс стрымаў сваё слова.

О. Генры. «Дары мудрацоў»

Прачытайце ці перачытайце апавяданне і адкажыце на пытанне: героі — гэта бязглуздыя дзеткі, якія зрабілі глупства, ці, можа быць, зрабілі наймудрэйшы ўчынак у сваім жыцці?

Вольга Такарчук. «Прафесар Эндрус у Варшаве»

Кніга пра Захад і Усход. Пра тых на Захадзе, якія і блізка не разумеюць нашы праблемы, пакуль не сутыкнуцца з імі. А таксама пра тое, як мала разумеюць нашы ўсходнія суседзі нашу гісторыю.

Джанэт Уінтэрсан. «Леў, аднарог і я» і іншыя

Гэта калядная гісторыя таго, хто павінен дапамагчы немаўляці Хрысту ўратавацца. На гэту ролю прэтэндуюць геральдычныя англійскія жывёлы леў і аднарог, але ўсё дастаецца сціпламу восліку, бо ён здольны на вернасць і трываласць.

Сяргій Жадан. «Merry Christmas, Jesus Christ, альбо Вясёлага Раства, Ісусе»

Аўтар спрабуе зняць пыл са старажытнага сюжэта. З іншага боку, твор адгукаецца сёння дваяка, таму што ўвесь наш рэгіён, і Украіна найперш, сам увайшоў у той стан, які, як быццам з дыстанцыі гледзячы, апісвае Жадан.

Антон Францішак Брыль. «Мышыныя Каляды»

Пісьменнік, з аднаго боку, рэабілітуе мышэй, якіх Гофман паказвае цёмным войскам, а з другога боку, ажыўляе старажытны беларускі народны тэатр.

Ставім падабайкі, каментуем і дзелімся гэтым відэа з сябрамі і сяброўкамі.

Глядзіце таксама:

Чый Адам Міцкевіч: беларускі, польскі ці літоўскі класік? Новае ВІДЭА на канале Андрэя Хадановіча

Максім Багдановіч. Як на чужыне за 25 гадоў жыцця стаць улюбёным паэтам Беларусі. Новае ВІДЭА на канале Андрэя Хадановіча

Беларускі след Гіёма Апалінэра. Новае ВІДЭА на канале Андрэя Хадановіча

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1