«Так, у бліжэйшыя дні будзе яшчэ адзін кантракт з вытворцам, у гэтым выпадку размова ідзе пра баявыя беспілотнікі з баявой далёкасцю 40 кіламетраў, і мы будзем першай краінай у свеце (акрамя ЗША), хто набудзе іх у наступным годзе», — сказаў у інтэрв'ю парталу LRT міністр Арвідас Анушаўскас.

На мінулым тыдні Літва падпісала з ЗША дамову на 495 мільёнаў даляраў на набыццё сістэм HIMARS. Кантракт будзе выконваць амерыканская кампанія Lockheed Martin. Закуплены артылерыйскі ракетны комплекс сумяшчальны з іншымі тэхналогіямі, што выкарыстоўваюцца літоўскай арміяй, таму яго будзе прасцей інтэграваць у існуючыя планы абароны і тым самым павысіць стрымліванне.

Каментуючы візіт Пуціна ў Беларусь, Анушаўскас заявіў, што, хоць сітуацыя з бяспекай у рэгіёне не змянілася, пагрозы нікуды не дзеліся.

«На гэты момант сітуацыя з бяспекай у Літве і ва ўсім нашым рэгіёне не змянілася — якой яна была, калі пачалася вайна (супраць Украіны), такая яна і ёсць (…). На гэты момант пагрозы канвенцыйнага ўдару супраць краін НАТА няма», — сказаў міністр.

Клас
16
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0