Па стане на 14:00 у публікацыі, якая ўяўляе сабой серыю фатаграфій Месі і яго партнёраў па камандзе з Кубкам свету, 57 мільёнаў 718 тысяч лайкаў.

Да гэтага часу рэкордная колькасць лайкаў — 56,2 мільёна — была ў фатаграфіі курынага яйка, выкладзенай у акаўнце world_record_egg у студзені 2019 года.

Сярод спартсменаў самая папулярная публікацыя была рэкламнай у акаўнце Крышціяну Раналду, зробленая ў лістападзе 2022 года ў супрацоўніцтве з Louis Vuitton. На тым фота, якое набрала 42 мільёны лайкаў, Раналду і Месі гуляюць у шахматы.

Клас
4
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0