Усебеларускі народны сход у лютым 2021 года. Фота: БелТА

Усебеларускі народны сход у лютым 2021 года. Фота: БелТА

Законапраект змяшчае палажэнні, накіраваныя на комплекснае вызначэнне парадку фарміравання Усебеларускага народнага сходу і рэалізацыі ім сваіх паўнамоцтваў, прынцыпаў і арганізацыйных асноў яго дзейнасці, механізмаў разгляду пытанняў, аднесеных да кампетэнцыі УНС.

«Законапраектам таксама прапануецца замацаваць прававы статус дэлегата УНС, яго правы і абавязкі, падставы спынення яго паўнамоцтваў, у тым ліку датэрміновага. Пры гэтым законапраект улічвае канцэптуальныя падыходы да фарміравання і дзейнасці УНС, яго структуры, кампетэнцыі, паўнамоцтваў яго органаў, устаноўленыя Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь», — паведаміла прэс-служба парламента.

Прадугледжваецца, што да канца года законапраект будзе прыняты ў другім чытанні, бо гранічны тэрмін для прыняцця законапраекта — сакавік.

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
9