Фота Аляксандра Землянічэнкі / AP

Фота Аляксандра Землянічэнкі / AP

Паводле яго заключэння, для таго, каб анексаваны Расіяй Крым зноў стаў украінскім, трэба выканаць чатыры галоўныя задачы.

Па-першае, саюзнікі Украіны павінны перастаць даваць неадназначныя сігналы аб статусе Крыма. «Каментары палітыкаў і военачальнікаў аб тым, што Украіне будзе цяжка вярнуць Крым, трэба суправаджаць словамі «але мы падтрымліваем вяртанне Украіне ўсёй яе тэрыторыі», — лічыць Раян.

Па-другое, заходняя індустрыя павінна павялічыць вытворчасць боепрыпасаў для Украіны і перадаць ёй больш наступальных узбраенняў. У тым ліку неабходная бранятэхніка (танкі, БМП), а таксама артылерыя і сістэмы СПА.

Па-трэцяе, Украіна павінна завяршыць свае наступальныя аперацыі па вяртанні пад кантроль усіх паўднёвых тэрыторый. «Баі за вызваленне Херсонскай і Запарожскай абласцей будуць цяжкімі, але яны з'яўляюцца неабходнай умовай для любой украінскай кампаніі ў Крыме», — піша Раян. Ён дадае, што гэта адзіны спосаб дайсці да Крыма па сушы, і паўднёвыя вобласці будуць вельмі важнымі для лагістыкі, агнявой падтрымкі артылерыі і базавання самалётаў.

Па-чацвёртае, вельмі неабходна праявіць стратэгічнае цярпенне. «Да таго, як стане магчымай крымская аперацыя, Украіне, магчыма, спатрэбіцца ўвесь 2023 год, каб усталяваць кантроль над сваімі паўднёвымі тэрыторыямі, — лічыць генерал. — Падчас гэтай вайны ўрады і жыхары Еўропы і ЗША ўжо прадэманстравалі цярпенне — і гэта ў значнай ступені ўзрушыла Пуціна».

На думку эксперта, калі ўсе гэтыя чатыры ўмовы будуць выкананыя, Украіна, прынамсі, апынецца ў больш выгаднай пазіцыі, каб весці перамовы аб вяртанні Крыма.

«Зрэшты, Расія можа вырашыць, што адзіны спосаб абараніць Крым — гэта прымяненне ядзернай зброі», — адзначае Раян. Але, на ягоную думку, «на гэтым этапе Пуцін, магчыма, зразумее, што дасягненне дамоўленасці аб Крымскай «спецыяльнай зоне» будзе лепшым, чым калі Расія стане ва ўсім свеце ізгоем на цэлае пакаленне — ці нават даўжэй».

Аднак, як падкрэслівае аўстралійскі генерал, ніхто не павінен разумець, што Пуцін калі-небудзь праявіць гатоўнасць абмяркоўваць статус Крыма.

Клас
34
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
5