Рэклама «вагнераўцаў» у Расіі. Фота: сацсеткі

 Рэклама «вагнераўцаў» у Расіі. Фота: сацсеткі

Адным з баевікоў аказаўся 41-гадовы Максім Кошман па мянушцы «Коршун». З 2014-га ён пазаштатны баец ПВК «Вагнер» ​​і адзін з 33 наймітаў, якіх у 2020 годзе затрымалі ў Беларусі і аддалі Расіі.

 

Ва Украіне супраць Кошмана заведзеная крымінальная справа па факце ўдзелу ў незаконным узброеным фармаванні падчас псеўдарэферэндуму ў Славянску ў 2014 годзе.

Пасля ўсталявання кантролю над горадам украінскімі вайскоўцамі, Кошман збег у акупаваную Горлаўку і працягнуў удзел у вайне супраць Украіны. Пасля атрымаў пашпарт Расіі.

Аналіз яго сацсетак сведчыць, што ён да гэтага часу пражывае ў так званай «ДНР», атрымліваў узнагароды ад акупацыйных уладаў.

Сярод тых, каго затрымлівалі ў Беларусі ў 2020 годзе быў таксама Генадзь Фяцісаў. Раней ён служыў у падраздзяленні «Беркут» украінскай міліцыі. Цяпер жыве ў «ДНР» і ваюе супраць Украіны.

 

Ён актыўна падтрымліваў у сацсетках пачатак «спецаперацыі» і псеўдарэферэндум.

Яшчэ адзін з былых затрыманых у Мінску наймітаў «Вагнера» ​​Уладзімір Селіхаў таксама падтрымлівае вайну Расіі супраць Украіны.

Ён амаль не публікуе фота з вайны. Ёсць толькі некалькі ў форме і з расійскім сцягам. Іншыя — у цывільным, але ў каментарах ён тлумачыць, што фота старыя.

«Вагнеравец» Андрэй Чарнышоў удзельнічаў у захопе Луганскага аэрапорта летам 2014-га. Праз чатыры гады трапіў у спіс СБУ як найміт, які быў дастаўлены ў Сірыю на ракетным крэйсеры «Вараг» і ваяваў у гэтай краіне. У 2022-м вярнуўся ваяваць супраць Украіны і ўлетку загінуў.

 

Ураджэнец Комі Антон Вахтураў таксама загінуў на вайне супраць Украіны. Пра гэта сведчыць запіс у сацсетках і ў мясцовых навінах.

Па даных былых супрацоўнікаў украінскіх спецслужбаў, менавіта Антон Вахтураў быў адным з удзельнікаў пакарання грамадзянскага чалавека ў Сірыі.

Тады «вагнераўцы» замучылі бяззбройнага мужчыну, адрэзалі яму галаву, разбілі яе кувалдай і спалілі цела. Усё гэта баевікі здымалі на відэа.

У жніўні 2020 года УП распавядала, што ўкраінскія спецслужбы рыхтавалі маштабную аперацыю па затрыманні групы баевікоў ПВК «Вагнер», для чаго выманілі іх у Беларусь. Аднак пасля таго, як сілавікі далажылі аб гэтых планах Офісу прэзідэнта Украіны, спецаперацыя правалілася.

Лукашэнка ж некаторы час меркаваў, што гэта аперацыя Расіі супраць яго рэжыму. Вагнераўцаў затрымалі беларускія сілавікі. Пасля іх перадалі Расіі. 

Чытайце таксама:

Год таму затрымалі вагнераўцаў. Згадваем, як іх звязвалі з Ціханоўскім і як перад імі выбачаўся Віктар Лукашэнка

Зяленскі: Лукашэнка гаварыў мне пра вагнераўцаў: «Я не падвяду, усё будзе нармальна, я разбяруся»

Хто яны — 33 затрыманыя баевікі? Снайперы, разведчыкі, беркутаўцы з «ДНР» ФОТЫ

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
21