Звычайна ў канцы года ў шорт-ліст трапляе шэсць краін. Галоўны крытэрый для перамог — маштаб і якасць пераўтварэнняў, праведзеных краінай за апошнія 12 месяцаў.
На гэтым фоне Украіна — не зусім звычайны выбар, кажуць у рэдакцыі. Жыццё ўкраінцаў прыкметна пагоршылася за апошнія 10 месяцаў, інфраструктура краіны разбітая, тысячы людзей сталі ахвярамі расійскай агрэсіі.
Аднак гэта той выпадак, калі заслуга краіны — у стойкасці і хуткім рэагаванні на прапанаваныя абставіны, лічаць у Economist. Асобна ў выданні адзначаюць камунальныя службы, якія працуюць на мяжы магчымасцяў.