Там з-за снегу абрынуўся дах аднаго з прыватных дамоў.
Пры гэтым была пашкоджана газавая труба, з-за чаго ў памяшканне пачаў паступаць прыродны газ. У гэты час у доме знаходзілася двое пенсіянераў і іх 39-гадовая дачка — паведамляе прэс-служба абласнога МНС.
Дыспетчар рэкамендаваў сям’і не карыстацца электрапрыборамі і адкрытым агнём і неадкладна эвакуявацца на вуліцу. Ніхто не пацярпеў.





