«Мы разумеем, што на сённяшні дзень магчымасцяў у РФ перамагчы нас у адкрытым баі не існуе. Яны цяпер загнаныя ў тупік. А пацук, які загнаны ў тупік, найбольш небяспечны.
І мы рыхтуемся вельмі актыўна да найбліжэйшых месяцаў, двух-трох, якія могуць быць вырашальнымі ў гэтым моманце», — сказаў Данілаў.
Ён дадаў, што Расія «будзе працягваць ісці, таму што паставіла ўсё на кон», а не спрабаваць зменшыць наступствы вайны для краіны.





