Белы дом рыхтуецца да прыёму Зяленскага. Фота: AP Photo/Jacquelyn Martin
Украінскі прэзідэнт прыбыў у ЗША на самалёце Boeing C40B (вайсковая мадыфікацыя Boeing 737 NG) Вайскова-паветраных сіл ЗША з польскага Жэшува.
У Польшчу, як паведамлялі СМІ, Зяленскі дабраўся на цягніку. У паездцы яго суправаджала амбасадарка ЗША ва Украіне Брыджыт Брынк.
У найбліжэйшы час Зяленскі сустрэнецца з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам у Белым доме.





