Насер Канаані. Фота МЗС Ірана

Насер Канаані. Фота МЗС Ірана

У заяве іранскага дыпламата сцвярджаецца, што Іран «не пастаўляў ніякай вайсковай тэхнікі ніводнаму боку для выкарыстання ў вайне ва Украіне» і заўсёды паважаў тэрытарыяльную цэласнасць усіх краін, у тым ліку Украіны.

«Зяленскаму варта было б ведаць, што стратэгічнае цярпенне Ірана ў дачыненні да такіх беспадстаўных абвінавачванняў не з'яўляецца бязмежным», — заявіў прадстаўнік іранскага МЗС.

Таксама Канаані параіў украінскаму прэзідэнту «атрымаць урок з лёсу некаторых іншых палітычных лідараў, якія задавольваліся падтрымкай ЗША».

Раней у прамове перад абедзвюма палатамі Кангрэса ЗША Зяленскі заявіў пра вайсковую падтрымку Іранам Расіі. «Калі Расія не дастае да нашых гарадоў артылерыяй, яна спрабуе знішчыць іх ракетамі. Больш за тое, Расія знайшла саўдзельніка ў гэтай генацыднай палітыцы — Іран. Іранскія забойчыя дроны, якія ідуць у Расію сотнямі, сталі пагрозай для нашай крытычнай інфраструктуры. Так адзін тэрарыст знаходзіць іншага. Пытанне часу, калі яны ўдараць па іншых вашых хаўрусніках, калі мы не спынім іх цяпер», — сказаў ён.

Як вядома, Расія апошнія некалькі месяцаў актыўна выкарыстоўвала іранскія беспілотнікі-камікадзэ Shahed, выдаючы іх за расійскія дроны «Герань», а таксама вяла перамовы з Тэгеранам пра пастаўкі дадатковай зброі, перш за ўсё ракет. Але афіцыйна Масква і Тэгеран гэта адмаўляюць.

Клас
9
Панылы сорам
7
Ха-ха
21
Ого
3
Сумна
4
Абуральна
88