Шорэр пачаў свой квэст з пошуку па малюнках у інтэрнэце. Па падобным малюнку зімовай ракі ён знайшоў фатаграфію дэкаратыўнай падушкі. Яна была ўпрыгожаная копіяй зніклага палатна. Далей па метаданых фатаграфіі калекцыянер высветліў, што аўтарскія правы на здымак належаць мастацкай бібліятэцы.

Гэтая інфармацыя дапамагла яму знайсці арт-дылера, які мог ведаць аб продажы карціны. Той успомніў пра карціну, якую яго сусед па прылаўку прадаў на мастацкім кірмашы ў Еўропе ў 1995-м. Палатно было пададзенае як праца пляменніка і вучня Хендрыка Аверкампа — Барэнта Аверкампа. З-за гэтага ні ў кога не ўзнікла падазрэнняў.

Шорэр змог знайсці ў архівах запіс аб продажы карціны. Так ён даведаўся імя апошніх пакупнікоў — імі аказалася галандская пара. Паколькі муж і жонка ўжо памерлі, Шорэр напісаў спадкаемцам і папрасіў іх вярнуць карціну ў абмен на грошы, якія былі за яе заплачаныя. Пры гэтым рэальны кошт палатна нашмат вышэйшы. Калі цяперашнія ўладальнікі не адкажуць, ім пагражае крымінальны пераслед.

Усяго з дома Шорэра ў 1978 годзе выкралі дванаццаць твораў мастацтва на суму каля 10 мільёнаў даляраў. На дадзены момант удалося знайсці чатыры з іх, і калекцыянер спадзяецца вярнуць тыя восем, якія засталіся.

Клас
41
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
9
Сумна
1
Абуральна
0