«ФІФА высвятляе, як асобныя людзі атрымалі неправамерны доступ на поле пасля цырымоніі закрыцця на стадыёне «Лусаіл» 18 снежня. Будуць прынятыя адпаведныя ўнутраныя меры», — прыводзіць словы прадстаўніка ФІФА The Telegraph.

Згодна з правіламі ФІФА, трымаць у руках трафей дазволена толькі пераможцам чэмпіянатаў свету розных гадоў, а таксама кіраўнікам дзяржаў і прэзідэнту арганізацыі.

Паміж ФІФА і Гекчэ няма афіцыйных партнёрскіх адносін, аднак у сацсетках ёсць відэа, на якім прэзідэнт арганізацыі Джані Інфанціна хваліць рэстараны Nusr-Et. Прадстаўнікі ФІФА цяпер высвятляюць, хто дапусціў Гекчэ да гульцоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?