Пагадненне было заключана ў 1995 годзе «з мэтай устанаўлення паветраных зносін паміж Украінай і Рэспублікай Беларусь, а таксама за межамі іх тэрыторый».

Дакумент дазваляў Беларусі і Украіне здзяйсняць авіяпералёты і пасадкі на тэрыторыях гэтых краін.

Беларускія самалёты не лётаюць над украінскай тэрыторыяй з 2021 года. Праз інцыдэнт з самалётам Ryanair Украіна тады разам з амаль усімі краінамі Еўропы прыпыніла авіязносіны з Беларуссю з 26 мая. 

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0