Фота: Baza
Падпаліць спрабавалі кабінет дзяжурнага — там знайшлі пластыкавую бутэльку з выбуховай сумессю. Пажар змаглі патушыць да таго, як ён распаўсюдзіўся на іншыя памяшканні, але кабінет моцна пацярпеў ад агню.
На наступны дзень затрымалі падазраванага — 41-гадовага Данілу Акімава, паведаміў рэсурс Baza. Акімаў прызнаў, што падпаліў ваенкамат.
У 2011 годзе мужчына быў індывідуальным прадпрымальнікам і дэпутатам Рады Знаменскай муніцыпальнай арганізацыі ад «Адзінай Расіі».