«Дзяўчына, якая ніколі не дачакаецца». Фота са старонкі Алы Карпенка

«Дзяўчына, якая ніколі не дачакаецца». Фота са старонкі Алы Карпенка

Ала вырашыла святкаваць Каляды 25 снежня яшчэ ўвосень. І больш за ўсё хацела святкаваць іх разам з Яўгенам.

Дзяўчына ўспамінае, як падчас апошняга яго прыезду яны ўбачылі каля крамы ката, кошку і кацянят. Яўген назваў іх «маленькай сям'ёй», а тады дадаў, «як і мы».

«Заўтра Каляды. Але я правяду іх не з табой, бо нашу маленькую сям'ю разбурыў танкавы снарад, знявечыўшы тваё цела і забраўшы душу. У той дзень я памерла разам з табой», — піша Ала Карпенка.

Трагічную вестку яна даведалася ноччу 14 снежня. З таго часу, адзначае, усё як у тумане.

Загінулы Яўген. Фота з архіва Алы

Загінулы Яўген. Фота з архіва Алы

17 снежня а 10-й раніцы Ала прыехала ў морг у Дняпры. Некалькі целаў ляжала на насілках, большасць — у ненатуральных позах. Гэта былі пераважна неапазнаныя целы. Ахоўнік убачыў дзяўчыну і адвёў да дзяжурнага.

«13 снежня я напісала, што вельмі хачу цябе абняць. Ты сказаў, што таксама, але спачатку павінен збегаць у душ. Вайна, усе справы, душа няма, толькі вільготныя сурвэткі. Ты ўжо не ўбачыў тое паведамленне, але я напісала, што люблю цябе нават смярдзючым і нямытым.

Такім цябе я сёння і ўбачу — так, брудным і знявечаным. Але я цябе і так люблю.

Папрашу санітараў, каб прывялі цябе ў парадак — памылі, забальзамавалі і пераапранулі ў новенькае. Таму што іншыя, акрамя пабрацімаў, не маюць права бачыць такім уразлівым. І такім прыгожым я павязу цябе ў твой родны Кіеў, да родных», — распавядае дзяўчына.

Архіўнае фота з 2015 года

Архіўнае фота з 2015 года

Камандзір роты бачыў, як забіла Яўгена, але Ала да апошняга моманту верыла, што ён памыляецца. «Кажуць, прыляцелі акурат у галаву, прабіла лёгкае і раздрабніла нагу. Як ты і казаў, кулі цябе не любяць. Затое асколкі і міны цябе пераследуюць. Кавалачак асколка з папярэдняга разу нашу на шыі. Аднак я не паверу ў тваю смерць, пакуль сама тое на свае вочы не ўбачу», — напісала дзяўчына, калі накіроўвалася на апазнанне.

На мяшку і на жэтоне была адна і тая ж лічба — 7793. Але выдалі асабістыя рэчы яе хлопца. Сярод іх — гадзіннік, тэлефон, жэтон-смяротнік.

«Яны пахнуць не табой, а моргам. Хоць не — на жэтоне засталася твая кроў і шмат бруду. Гэтак жа і на гадзінніку. Праўда, тут больш гразі. Гразі з Бахмуцкай зямлі, якую ты так дбайна абараняў.

Жэтон я забяру сабе на памяць пра цябе. І буду з гонарам яго насіць, каб ён (як і ты) мяне ахоўваў», — кажа дзяўчына.

У моргу яна зрабіла вельмі эмацыйнае фота, якое падпісала: «Я буду вечна трымаць цябе за руку, мой герой. І нават калі ты ўжо не з намі».

7793. Фота з архіва

7793. Фота з архіва

Ала распавядае, што абяцала на сустрэчу нафарбаваць вусны чырвонай памадай. «Пазаўчора, яшчэ калі ён быў жывы, я зрабіла гэта, каб укласці яму ў навагодні ліст ад рукі. Цяпер пакладу ў магілу перад крэмацыяй. Думаю, яму спадабаецца», — апісвае ліст, запоўнены адбіткамі вуснаў у чырвонай памадзе.

Ліст, які давялося ўкласці ў труну

Ліст, які давялося ўкласці ў труну

Да апошняй сустрэчы Ала рыхтавалася, нават пайшла ў салон. «Цяпер абавязкова трэба нафарбавацца — ты вельмі любіў мае размаляваныя чырвонай памадай вусны і намаляваныя стрэлкі. Толькі перад гэтым трэба абавязкова накласці маску — твар запух ад рыданняў. Хоць ты прымаў мяне любой», — успамінае дзяўчына загінулага воіна.

Але ўручылі берэт дэсантна-штурмавых войскаў і два сцягі: чырвона-чорны і сіне-жоўты. Развітанне адбылося ў Кіеве 21 снежня.

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
136
Абуральна
9