На фота: Аляксандра Герасіменя, акцёры Алег Гарбуз і Ігар Сігаў, журналістка Наталля Радзіна

На фота: Аляксандра Герасіменя, акцёры Алег Гарбуз і Ігар Сігаў, журналістка Наталля Радзіна

«Прачыталі прысуд, пасмяяліся і працягнулі далей святкаваць. Як гаворыцца, завочна вы мяне можаце нават расстраляць!», — напісала былая плыўчыха ў сацсетках.

Сёння Аляксандры Герасімені суд завочна прысудзіў 12 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Таксама ў яе арыштаваныя грошы на рахунках — больш за 48 тысяч даляраў, машына Land Rover, мабільныя тэлефоны iPhone і Samsung, кватэра, машынамесца, халадзільнік, акустычная сістэма.

Разам з ёй таксама завочна судзілі Аляксандра Апейкіна, які сумесна з Герасіменяй ствараў Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці. Яму далі 12 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Гэта быў першы завочны суд, праведзены лукашыстамі, неўзабаве іх чакаецца цэлая чарада.

Клас
16
Панылы сорам
6
Ха-ха
27
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
15