Цэны на шампанскае ў Беларусі стартуюць з адзнакі ў 5 рублёў 99 капеек. Столькі каштуе самае даступнае айчыннае шампанскае ў бутэльцы аб'ёмам 0,75 літра.

У Польшчы цэны на ігрыстыя віны пачынаюцца з 10 злотых (каля 6 рублёў). У Літве — з адзнакі ў 2,5 еўра, што каля 7 рублёў.

Выглядае, што самае таннае ігрыстае віно ад мясцовых вытворцаў у трох краінах каштуе прыблізна аднолькава, чаго нельга сказаць пра шампанскае вядомых італьянскіх марак.

Бутэлька італьянскага ігрыстага віна аб'ёмам 0,75 літра ў Беларусі прадаецца па цэнах ад 36 рублёў. У Польшчы аналагічнае можна знайсці ад 33 злотых (каля 20 рублёў). У Літве такое самае шампанскае прадаюць па цане ад 7 еўра (каля 20 рублёў) за бутэльку.

Бутэльку прасэка ад іншага італьянскага вытворцы ігрыстых напояў у Беларусі можна купіць па цане ад 35 рублёў. У Польшчы такое шампанскае каштуе 44 злотыя (каля 26 рублёў). У Літве яно прадаецца па цане ад 8,5 еўра (каля 25 рублёў) за бутэльку.

Чытайце таксама: Колькі перад Новым годам каштуюць мандарыны ў Беларусі, Польшчы і Літве. Параўналі цэны

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
3