Сярод новых палітвязняў — былы футбольны брамнік, а цяпер трэнер Васіль Хамутоўскі, а таксама член-карэспандэнт НАНБ, доктар біялагічных навук Алег Давыдзенка са сваёй жонкай Наталляй. 

Іншыя новапрызнаныя палітвязні — Алег Швайко, Мікалай Арцюхоў, Дзмітрый Буйвідовіч, Фёдар Парэцкі, Анастасія Чумак, Дзмітрый Бераснеў, Сяргей Чарэшка, Максім Пучынскі, Аляксандр Цыганкоў, Андрэй Жук, Марыя Жук, Дзмітрый Ляўчук, Ілля Дубень, Андрэй Бясько, Грыгорый Васількоў.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываваным, можна даведацца тут.

Агульная колькасць палітвязняў цяпер — 1456.

Праўда, варта ўлічваць, што ў гэтую статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні па палітычных прычынах, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў нашмат большая. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3