Фота: Jeffrey T. Barnes / AP

Фота: Jeffrey T. Barnes / AP

Акруга Эры ў Нью-Ёрку, у які ўваходзіць Бафала, — адзін з найбольш пацярпелых ад завеі раёнаў. Больш за 4000 чалавек тут застаюцца без электрычнасці.

У Бафала дзейнічае забарона на карыстанне асабістым транспартам, а да кіравання дарожным рухам прыцягнутая ваенная паліцыя.

Камісар паліцыі Бафала Джозэф Грагмалія заявіў, што ў горадзе адзначаны выпадкі марадзёрства. На гэты момант затрыманыя чатыры чалавекі.

«Гэта не тыя людзі, якія крадуць ежу, лекі і падгузнікі, — сказаў ён. — Яны разбіваюць крамы. Яны крадуць тэлевізары, канапы, усё, што ў іх атрымліваецца дастаць. Яны карыстаюцца сітуацыяй».

Незвычайна моцныя маразы і вялікая колькасць ападкаў назіраюцца ў апошнія дні ў многіх амерыканскіх штатах.

Усяго ў ЗША з-за халоднага надвор'я загінула, прынамсі, 62 чалавекі.

Афіцыйныя асобы заявілі, што ўмовы паляпшаюцца: у аўторак выпала вельмі мала снегу, а ў найбліжэйшы час чакаецца невялікае пацяпленне.

Аднак прагназуецца, што колькасць загінулых будзе расці па меры працягу пошукавых работ.

Раней мэр Бафала Байран Браўн заявіў, што некаторыя людзі апынуліся ў пастцы, калі на гарады абрынулася самая моцная завіруха ў іх жыцці.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн у панядзелак зацвердзіў надзвычайнае становішча, якое дазваляе аказаць федэральную падтрымку штату Нью-Ёрк. «Маё сэрца з тымі, хто страціў блізкіх у гэтыя святочныя выхадныя», — напісаў ён у твітары.

Суседні штат Нью-Джэрсі таксама накіраваў экстранныя службы ў штат Нью-Ёрк для аказання дадатковай дапамогі.

«Гэта як паездка ў зону баявых дзеянняў, машыны па абочынах дарог едуць», — кажа губернатар штата Кэці Хокул, ураджэнка Бафала.

Яна дадала, што многія машыны экстранных службаў не змаглі дабрацца да найбольш пацярпелых раёнаў або самі завязлі ў снезе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
0